Гарачая «Рок-вясна» у мазырскiм «Будаўнiку»

1116

Пакуль мы ўсе чакаем наступу сапраўднай вясны, мазырскія рок-музыкі рыхтуюцца зладзіць гарачы пачатак красавіка!

«Рок-вясна» пройдзе ў Палацы культуры «Будаўнік» 7 красавіка. У канцэрце прымуць удзел калектывы «Дурні з лесу» (rock), «Бальза» (rock, rock’n’roll), «Храм XXVI» (art rock), «ХАМ» (hardcore), «Ня варта» (punk), «Фантом» (rock), Grosad (death metal), а таксама гурт «Фантом светлого будущего». Не прапусціце самую яркую рок-падзею вясны!

Білеты набывайце у касе ПК «Будаўнік». Пачатак канцэрта ў 17.00.

Даведацца больш падрабязна аб будучым канцэрце можна ў суполцы «Рок-ВЕСНА Мозырь» сацыяльнай сеткі «ВКонтакте».

Алена МЕЛЬЧАНКА.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: