Даніла і Насця – навучэнцы Мазырскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа.
Даніла:
– Кожны свой дзень я пачынаю з зарадкі, потым прымаю кантрастны душ. Не маю шкодных звычак, займаюся спортам, асабліва люблю футбол. Вечар заўсёды заканчваю лёгкай прабежкай.
Вялікую ўвагу надаю харчаванню, стараюся ўжываць у ежу рыбу, малако, яйкі, а таксама захаванню рэжыму сну і адпачынку. І ўсім сваім аднагодкам хачу параіць не забіваць сябе шкоднымі звычкамі і весці здаровы склад жыцця.
Анастасія:
– Вядома ж, я клапачуся пра сваё здароўе. Займаюся танцамі, аэробікай і лёгкай атлетыкай, што дапамагае мне заўсёды быць у тонусе.
Раніцай снедаю аўсянай кашай, п’ю зялёны чай, і ніякіх булачак! Пасля 18.00 стараюся больш не есці зусім. Таксама я імкнуся пазбягаць стрэсавых сітуацый і лічу, што добры эмацыйны фон – заклад выдатнага здароўя!
Рыгор Сцяпанавіч, індывідуальны прадпрымальнік, уладальнік аўтасэрвісу і крамы аўтазапчастак:
– Заняты, не заняты, фізічная культура і спорт для мяне заўсёды на першым месцы. Раніцай – абавязковая зарадка, комплекс спецыяльных фізічных практыкаванняў, затым прабежка – 2-3 кіламетры.
Тры разы на тыдзень наведваю спартыўны і трэнажорныя залы, шкада, басейн у нашым горадзе пакуль не працуе. Актыўна займаюся класічным і пляжным валейболам. І ў свае 54 гады адчуваю сябе проста выдатна! Усім раю: больш рухайцеся, тады ваша жыццё будзе насычана і паўнавартасна!
Ганна Васільеўна, педагог:
– Я ўжо на пенсіі, але яшчэ працую (на паўстаўкі). Таму часу займацца сабой ў мяне хапае. А гэта дастаўляе вялікае задавальненне!
Мой рэцэпт добрага здароўя – правільнае харчаванне, хада пешшу плюс язда на ровары. Я жыву ў раёне вул. Першамайскай, і ў нас побач ёсць выдатная веладарожка для заняткаў фізкультурай. Што ж тычыцца харчавання, то не ўжываю ў ежу ніякіх каўбас, вэнджаніны, тлушчаў, а толькі свежую садавіну і гародніну. І стараюся заўсёды дарыць добры настрой тым, хто побач са мной!
Аляксандр САЛАДКОЎ.
Фота аўтара.