З фотакамерай і добрым настроем зноў падарожнічаем па раёне. На гэты раз наш рэпартаж практычна з лесу…
Антонаўка – маленькая вёсачка дзесьцi ў глыбіні Каменскага сельсавета. Нават летам тут ціха і спакойна. Занадта ціха: практычна няма дзяцей, якія на канiкулах прыязджаюць пагасцяваць да бабулі, на лаўках – некалькі мясцовых жыхароў чакаюць аўтакраму. Аднак менавіта ў такіх вёсках асаблівая атмасфера самабытнасці, нейкай унутранай цішыні. Гэтая самая цішыня лечыць прыезджага чалавека, акружае яго флёрам бяспекі. Пасля мітусні шумных гарадоў лекары павінны ў рэцэпце спецыяльна загадваць паездку ў такі зялёны астравок шчасця…
Яблыкі ў Антонаўцы паўсюль. Вядома, сёлетні год багаты на іх ураджай. Але мясцовыя жыхары кажуць, што антонаўскіх яблыкаў тут заўсёды асабліва шмат. Мяркуюць, што назва вёскі пайшла менавіта ад гэтага яблыневага багацця. Іншыя ўпэўненыя ў тым, што «запраўляў» тут колісь шляхетны род Антонавых. Што ёсць праўда, а што – інтрыгі чалавечай фантазіі, сёння ўжо ніхто не скажа. Між тым, водар яблыкаў у вёсцы паўсюль. Вось у акуратным дворыку, ля самага ганка, наразае яблыкі мясцовы жыхар. Мужчына сярэдніх гадоў кажа, што кватэры ў Мазыры аддае перавагу доміку ў вёсцы. У вялікім тазе – жоўтыя долькі яблыневай шчодрасці. «На варэнне», – тлумачыць наш выпадковы суразмоўца. Варэнне, без сумнення, будзе смачным і духмяным…
Ефрасіння Дзмітрыеўна – мясцовая жыхарка. «Нарадзілася ў Антонаўцы, «тут і памру», – коратка распавядае нам сваю біяграфію бабуля. «Аб вёсцы шмат расказаць не магу. Некалі нам было цікавіцца яе гісторыяй – цэлымі днямі працавалі. Я вось даяркай усё жыццё была. Статак на адну даярку – 20 кароў.
У жнівеньскі поўдзень, калі ў горадзе ад спякоты плавіцца асфальт, тут, у палескай глушы, зусім не горача. Прахалодны ветрык ласкава гуляе з шматлікімі дрэвамі.
Яблыкі ў Антонаўцы паўсюль. Вядома, сёлетні год багаты на іх ураджай. Але мясцовыя жыхары кажуць, што антонаўскіх яблыкаў тут заўсёды асабліва шмат. Мяркуюць, што назва вёскі пайшла менавіта ад гэтага яблыневага багацця. Іншыя ўпэўненыя ў тым, што «запраўляў» тут колісь шляхетны род Антонавых. Што ёсць праўда, а што – інтрыгі чалавечай фантазіі, сёння ўжо ніхто не скажа. Між тым, водар яблыкаў у вёсцы паўсюль.
Вось у акуратным дворыку, ля самага ганка, наразае яблыкі мясцовы жыхар. Мужчына сярэдніх гадоў кажа, што кватэры ў Мазыры аддае перавагу доміку ў вёсцы. У вялікім тазе – жоўтыя долькі яблыневай шчодрасці. «На варэнне», – тлумачыць наш выпадковы суразмоўца. Варэнне, без сумнення, будзе смачным і духмяным…
Прыехаўшы ў вёску, больш гадзіны шукалі свайго першага суразмоўнiка. Нячаста тут сустрэнеш выпадковага прахожага. Замест іх па вуліцах вёскі ўпэўнена ходзяць каты і сабакі.
Антонаўка ніколі не была вялікай вёскай. Так, напрыклад, у самы яе росквіт, у 1917 годзе тут пражывала 282 чалавекі. У 2004 годзе засталося ўсяго 20 гаспадарак. Сёння і таго менш. Па пісьмовых крыніцах гэты населены пункт вядомы яшчэ з XIX стагоддзя як сяло ў Мялешкавiцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Цікава, што паводле перапісу 1897 года тут дзейнічаў хлебазапасны магазін. Побач знаходзіліся 2 аднайменных сядзібы. У 1917 годзе працавала школа, якая размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце. У 1925 годзе побач знаходзіліся хутара, адзін з якіх застаўся і ў цяперашні час. Мясцовыя пра частку сваёй вёскі так і кажуць – Антонаўскi хутар. Да вайны быў арганізаваны калгас «Шырокая Ніва», а таксама працавала кузня. У час Вялікай Айчыннай вайны 29 жыхароў загінулі на фронце.
На прыпынку грамадскага транспарту – ні душы. Расклад падказвае, што транспартнае паведамленне з вёскай нядрэннае – да 10, а ў летні час і больш, раз у тыдзень ездзіць аўтобус.