У гэтым годзе пад такой назвай у пяты раз пад патранатам Белаграпрамбанка адбыліся святочныя мерапрыемствы
ва ўсіх школах Беларусі.
Як і ў папярэднія гады, сустрэчы супрацоўнікаў Белаграпрамбанка з пяцікласнікамі, займальныя ўрокі па фінансавай граматнасці для дзяцей адбыліся таксама і ў школах Мазыршчыны. Вядома, ніхто з дзяцей не застаўся без падарункаў. Хлопчыкам і дзяўчынкам дасталіся ілюстраваныя зборнікі апавяданняў “Твае першыя фінансы”. Трэба адзначыць, што такое мерапрыемства па фінансавай граматнасці Белаграпрамбанк штогод праводзіць сумесна з Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама пры ўдзеле шматлікіх партнёраў і кліентаў банка.
Дарэчы, у рэспубліканскай акцыі бягучага года прынялі ўдзел больш за паўтары тысячы дзяцей г. Мазыра і Мазырскага раёна. Адна з урачыстых цырымоній уручэння юбілейных кніг “Твае першыя фінансы” вучням пятых класаў адбылася 6 верасня ў сярэдняй школе № 2.
Як адзначыла пад час мерапрыемства намеснік начальніка ЦБП № 338 у г. Мазыры Людміла Старасотнікава, фінансавая пісьменнасць, як і любая іншая навука, патрабуе ўважлівага вывучэння. І калі атрымаць асновы фінансавых ведаў, то можна навучыцца правільна распараджацца грашыма, спачатку тымі, якія даюць бацькі, а потым тымі, якія дзеці будуць зарабляць самі. Такім чынам, падкрэсліла Людміла Міхайлаўна, фінансавыя веды дапамогуць любому дзіцяці ўпэўнена адчуваць сябе ў дарослым свеце і клапаціцца аб дабрабыце сваіх сем’яў.
Наталля КАНОПЛІЧ.