КСУП «Слабадское імя Леніна»: уласны вопыт – лепшы настаўнiк

264

Працягваем наш новы праект.  Сёння мы ў чарговай гаспадарцы.  На гэты раз наш журналісцкі дэсант высадзіўся на тэрыторыі КСУП «Слабадское імя Леніна». Тут мы сустрэліся з адным  з самых важных у гэты час спецыялістаў – галоўным аграномам гаспадаркі Віталем Сяргеевічам Астапенка. Вопытны аграрый, сапраўдны майстар сваёй справы распавёў нам пра асаблівасці сёлетняй уборачнай кампаніі


У гэтым сезоне КСУП «Слабадское імя Леніна» пашанцавала больш, чым шматлікім іншым гаспадаркам Гомельскай вобласці. У чэрвені, калі Гомельшчына ў большасці сваёй знемагала ад спякоты, на тэрыторыі гаспадаркі перыядычна ішлі дажджы. Ліпень, вядома, унёс свае карэктывы, але, у цэлым, тут ураджайнасць збожжавых даволі нядрэнная. Галоўны аграном гаспадаркі Віталь Сяргеевіч Астапенка за дзень на сваёй «Ніве» намотвае каля 250 кіламетраў. Шматгадовы вопыт дапамагае аграрыю разумець нават самыя тонкія нюансы ўборачнай кампаніі. Але, як падкрэслівае наш сённяшні суразмоўца, кожная ўборачная – гэта індывідуальны, непадобны на папярэднія іспыт.
«Вопыт, вядома, мае вялікую ролю, але любы спецыяліст павінен працягваць вучыцца: чытаць спецыялізаваныя СМІ, дзяліцца праблемамі з калегамі, карыстацца інтэрнэтам. Сёння магчымасцяў для таго, каб павысіць свой адукацыйны ўзровень, нямала», – разважае Віталь Сяргеевіч.

– Раскажыце, што адбывалася ў палях гаспадаркі ў чэрвені і як гэта паўплывала на вашу працу ў другім летнім месяцы?
– Нягледзячы на тое, што ў чэрвені ў большасці раёнаў вобласці была засуха, у нас перыядычна ішлі дажджы. Так што адносна суседніх раёнаў на Мазыршчыне ўсё склалася нядрэнна. Ураджайнасць ячменю на ўзроўні  38 ц/га, трыцікале – да 40 ц/га. Умовы ўборкі складаныя, бо працаваць даводзіцца ўрыўкамі. У першы дзень уборачнай, напрыклад, мы працавалі ўсяго 3 гадзіны, у другі – 4. У мінулую суботу камбайны гулі ў полі з 10.00 да 21.00. Усяго ў той дзень намалацілі 465 т. Дождж прайшоў, сонца вызірнула, трохі расу збіла, і мы зноў працавалі.
Што датычыцца кукурузы, то яна расце добра. Спякота нават паспрыяла яе росту. Калі зноў пахаладала, гэта, вядома, трохі замарудзіла рост гэтай культуры, але ў цэлым кукуруза нас радуе.
Усяго нам трэба будзе прыбраць 1800 га азімых і 300 га яравых. Калі надвор’е будзе спрыяць, то да 1 жніўня ўсё прыбяром. Калі будуць працягвацца дажджы, гэта адкарэктуе тэрміны. Важна падкрэсліць, што калі цяпер не малаціць, то з аднаго боку трыцiкале прарасце, асып-
лецца, а з другога – пустазелле, якое пойдзе ў рост, павялічыць страты яшчэ больш. Так што трэба хутка ўсё рабіць.
– Якая самая важная якасць, на ваш погляд, павінна быць у агранома?
– Паспець у патрэбны момант: не раней і не пазней. Гэта значыць, напрыклад, адно поле трэба прыбіраць сёння, другое – заўтра. Сёння тут прайшоў дождж, заўтра – у іншым аддзяленні. Акрамя гэтага, кожная культура мае сваю спецыфіку росту. Напрыклад, ячмень схільны да таго, што колас хутка зарастае, імкнецца да зямлі, апускаецца – з-за гэтага страты павялічваюцца. Жыта з часам абсыпаецца, пшаніца чарнее, трыцікале, калі ідуць дажджы, наогул прарастае. Яшчэ і адно поле адрозніваецца ад іншага. Калі дзесьці зямля гліністая, поле больш зялёнае, то яго ўборку можна трохі адкласці. Тое, што расце на пясчанай глебе, лепш прыбраць хутчэй, пакуль не згарэла.
– Вы прыязджаеце ў поле. Што там звычайна цяпер робіць аграном? Сочыць за працай механізатараў? Прытрымліваецца нейкага свайго плана?
– У мяне шмат задач. Прыязджаю ў тое ці іншае аддзяленне, хаджу па полі, гляджу валкі, пра-
еду на камбайне, пагляджу, можа, у бункеры шмат смецця, можа, трава дзесьці ў рост пайшла – гэта павялічыць страты, таму трэба нешта змяніць. Так, на працягу гадзіны аглядаю поле… Магу праехаць на збожжаток, пагля-
дзець, як там ідуць справы.
– Што вылучае вашу гаспадарку сярод іншых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна?
– Я не ведаю асаблівасцей іншых гаспадарак. Магу сказаць пра сваё. Тут старанны калектыў прафесіяналаў, якія шчыра аддаюць свае сiлы справе. І, звычайна, у гаспадарцы вядуцца самыя розныя работы. Так, напрыклад, зараз, акрамя ўборкі, мы яшчэ прасуем, звозім салому.
– Вопыт – гэта ваш памочнік, або, як кажуць некаторыя, наадварот, менавіта вопыт прымушае чалавека працаваць
па-старому, не развівацца, не ўлічваць новыя тэндэнцыі? Вы б узялі на працу чалавека без вопыту, ці ў сельскай гаспадарцы гэта недапу-
шчальна?
– Важна імкненне, а вопыт чалавек з часам напрацуе. Галоўнае, каб працаўнік меў жаданне разабрацца з незразумелым. Калі чалавек не мае вопыту, але пры гэтым вельмі стараецца, будзе толк, і ў яго ўсё абавязкова атрымаецца. Пусты чалавек, нават калі ў яго вопыт больш за 10 гадоў, далёка не пойдзе. Ён проста ўжо не зможа неардынарна глядзець на звыклыя рэчы. Для паспяховай працы аграному можа хапіць 2-3 гады стажу. Кожны год умовы пасеву, уборкі, догляду розныя. Калі аграном у першы год працуе па пэўнай схеме, то ў наступны – можа спатрэбіцца зусім іншы напрамак. Мне, напрыклад, кожны год прыносіць
нешта новае. Навукоўцы ў сельскагаспадарчай сферы не спяць: з’яўляецца новае насенне, пестыцыды, машыны, спосабы апрацоўкі. Абавязкова, як бы цяжка ні было, трэба адпавядаць часу.
Юлія ПРАШКОВIЧ.
Фота Сяргея Баравіка.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: