Дамавiк і Ёўнік, Шатаны і Злыдні… Унікальная экспазіцыя беларускіх майстроў ідзе ў выстаўнай зале Мазыра

282

Выстава «Старыя героі новы свет» — адзін з кірункаў праекта LIPA.CLAB, у аснове якога ляжыць выкарыстанне міфалагічных персанажаў, якія сустракаюцца ў старых усходне-еўрапейскіх казках і легендах.

Усе скульптуры выкананы ў рэальным роставым памеры адпаведных міфалагічных правобразаў. 

У канцы экскурсіі ў наведвальнікаў ёсць магчымасць пагрузіцца ў віртуальную рэальнасць: узброіўшыся паходняй, вы апыняецеся на закінутым млыне, дзе неабходна знайсці і перадаць дадатнаму герою прадмет, адбіваючыся пры гэтым ад злыдняў.

Выстава працуе да 15 лютага, прыходзьце: вул. Савецкай, 132.

Час працы:  з 10.00 да 18.00 штодня.

Таццяна Фёдарава,
фота аўтара.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: