Site icon Жыцце Палесся

29 жніўня — «Кліч Палесся»

У суботу, 29 жніўня, палешукі ўсёй Беларусі збяруцца ў Ляскавічах на чарговы Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся».

Аграгарадок рыхтаваўся да сустрэчы гасцей: прайшла маштабная рэканструкцыя, змянілася набярэжная канала. Госці фестывалю зараз змогуць наведаць гісторыка-ўнікальны этнаграфічны музей Палесся пад адкрытым небам, які ўключае ў сябе наступныя аб’екты: млын, домік рыбака і паляўнічага, майстэрня Ганчара, дом ткацтва і этна-кафэ «Дом палешука». Гэта будзе своеасаблівы парк адпачынку для жыхароў аграгарадка і турыстаў.

Акрамя выставы-кірмашу з майстар-класамі ад рамеснікаў і майстроў Гомельшчыны, прэзентацый падворкаў раёнаў Прыпяцкага Палесся, шматлікіх канцэртных выступленняў, у праграме таксама прадугледжаны круглы стол па пытаннях развіцця рэгіянальнага турызму ў Беларусі, творчая сустрэча пісьменнікаў Гомельшчыны, прэзентацыя кніг лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага. Будуць працаваць «Сафары-парк» і «Музей прыроды», гасцям свята прапануюць таксама пакатацца па Прыпяці на цеплаходзе або маторных лодках. Пры спрыяльных пагодных умовах адбудуцца i паказальныя выступленні спартсменаў-парашутыстаў. А сапраўдным упрыгожваннем вечара стануць традыцыйны конкурс «Прыгажуня Палесся» і дыскатэка.

Ольга АРДАШЕВА.

Exit mobile version