Канстанцін Карнялюк: «Не прадавайце хату бацькоў!»

201

Выхаванне моладзi павiнна базiравацца на такiх накiрунках, як крэатыўнасць,  адукаванасць, дасведчанасць.

Мяне, як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, надзвычай радуе, што ў гэтыя дні літаральна ва ўсіх гарадах, пасёлках і вёсках краіны гавораць пра наша будучае i выказваюць
сваю грамадзянскую пазiцыю. І вельмі абурае тое, што сярод нас знаходзяцца абыякавыя людзі, якія недзе ў курылках ці падваротнях пачынаюць балбатаць, што ад іх голасу нічога не залежыць.

Гэта няграматная і несур’ёзная пазіцыя людзей, якім хочацца, каб усё было без іх намаганняў. Таму для іх такія словы, як «Бацькаўшчына», «Айчына», «Беларусь» – пусты гук. А ў канчатковым выніку трэба разумець, што якасць Асноўнага Закона нашай дзяржавы залежыць ад кожнага з нас! Не павінны быць пасіўнымі сузіральнікамі ні людзі старэйшага пакалення, ні моладзь. А пазіцыя тых, хто збег з бацькоўскай зямлі і хто сёння пачынае «нешта брахаць» з чужыны, няхай застаецца з імі. Завочныя «лідары-змагары», якія кіруюцца парадамі заморскіх дзядзькаў ды цётак, нам не патрэбны.

Лічу, што крэатыўнасць і адукаванасць, інфармацыйная дасведчанасць нашай моладзі асабіста можа стаць добрым дапаўненнем да вопыту старэйшых пакаленняў беларусаў. Па прынятых законах ім заўтра давядзецца жыць і працаваць.

Заканамерна, што ў змяненнях Канстытуцыі прадугледжаны артыкул, згодна якому дзяржава садзейнічае ўсебаковаму развіццю моладзі, стварае неабходныя ўмовы для яе актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці. Але ж не трэба забываць, што і патэнцыял моладзі павінен быць накіраваны на агульныя інтарэсы.

Некаторыя чамусьці забываюць, што Канстытуцыя – гэта галоўны закон нашага жыцця, на аснове якога прымаюцца літаральна ўсе прававыя акты для розных сфер грамадскай дзейнасці, а таму ён павінен адпавядаць часу, запытам грамадзян, быць скрупулёзна вывераным, паўнамоцным і абавязковым для выканання ўсімі беларусамі, незалежна ад іх пасад, званняў, сацыяльнага статусу. Менавіта таму ў абмеркаванні тэксту з папраўкамі павінны прыняць удзел як мага больш жыхароў краіны. Плюралізм думак – прыкмета дэмакратычнага і сапраўды народнага развіцця краіны.

Я цалкам падтрымліваю ідэю аб захаванні гістарычнай праўды і памяці пра гераічны подзвіг беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вельмі важна, што Беларусь выключае агрэсію ў адносінах да іншых краін – гэта пацвярджае міралюбівы характар дзяржаўнай палітыкі.

Сваім удзелам у рэферэндуме, які адбудзецца 27 лютага, кожны з нас рэалізуе сваё канстытуцыйнае права на непасрэдны ўдзел у кіраванні справамі нашай дзяржавы. Вось чаму важна не толькі прыйсці, а і застацца са сваім народам у цяжкія і складаныя моманты!

Канстанцін КАРНЯЛЮК,
пазаштатны карэспандэнт.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: