Жыцце Палесся

Абрад першай баразны правялі аграрыі на полі паблізу ад Слабады. Будзь шчодрай, родная зямля!

Прыгожы старадаўнi абрад першай баразны захаваўся да нашых дзён. 

У гэтым годзе ў КСУП «Слабадское імя Леніна» пачатак пасяўной пастараліся зрабіць для земляробаў асаблівым. У пагодлівы сонечны дзень на полі паблізу ад аг. Слабада ўдзельніцы фальклорна-этнаграфічнага калектыву «Валошкі» Прудкоўскага СДК правялі старажытны хлебаробскі абрад «Свята першай баразны».

Пад старадаўнія абрадавыя песні, якія разліліся па бязмежнай сельскай ніве, па звычаі продкаў у свежаўзараную зямлю быў закапаны хлеб: «Мы кладзём у зямельку краёчак хлеба, каб наступны ўраджай набраў з яго сілы і стаў яшчэ мацнейшы, дужэйшы, спраўнейшы ды багацейшы». Як патлумачыла галоўны спецыяліст Мазырскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Галіна Астапенка, нашы прадзеды лічылі: калі раллі прынесці дары, то можна спадзявацца на добры ўраджай.

Вольга ЛАСУТА.
Фота аўтара.

Exit mobile version