Літаратурная Гасцёўня. Сёння прадстаўляем вашай увазе творчасць Эльзы Яўсеенка

82

Нарадзілася Эльза Іванаўна ў 1934 годзе на Петрыкаўшчыне. На фарміраванне характару паўплывала ваеннае ліхалецце, якое загартавала асабістыя якасці.


Але ж ніякія цяжкасці і выпрабаванні не прымусілі яе адказацца ад мары стаць настаўніцай. Сямігодка ў Брынёве, Петрыкаўскае педвучылішча, Мазырскі педінстытут – тыя вяршыні, якія яна пакарыла на «выдатна». Першыя вершы напісала, калі была студэнткай педвучылішча. Шліфавала паэтычныя здольнасці і падчас навучання на фізіка-матэматычным факультэце ўніверсітэта, даказаўшы супярэчнасць, што паміж фізікай і лірыкай можа быць суладдзе. Педагагічнай дзейнасці на Мазыршчыне прысвяціла амаль 40 гадоў.

У яе скарбонцы шмат вершаў на розную тэматыку, але ж першы аўтарскі зборнік убачыў свет толькі ў мінулым годзе, дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы былога выпускніка Міхася Навумавіча Еўжыка – зараз дырэктара ТАА ДЗЯРЖНІП. Эльза Іванаўна лічыць, што гонар для настаўніка – вучні, якім школа ў свой час дала пуцёўку ў жыццё. Прыемна, што зараз яны робяць шмат на карысць грамадства.

Пачатак

Трэба ведаць, з чаго
Беларус пачынаецца,
І асоба яго
Так усім падабаецца.
Адшукаеш сляды
З глыбіні падсвядомасці,
Што прыдбалі дзяды
Шчэ ў далёкай далёкасці.
Пералічым радню
І памножым на радасці,
Падмяшаем агню,
Каб самлелі ад зайздрасці.
Горда скажам усім,
Што зямля беларуская
Слыне месцам святым
І спакон еўрапейская.
І падцвердзім: з таго
Беларус пачынаецца,
Што асоба яго
Ад зямлі нараджаецца.
Сцежкай праўды ідзе,
Са свабодаю знаецца.
І за лёсы людзей
З веку ў век заступаецца.

Дзецi сваёй краiны

Кожны мае свой лёс,
Прыгажосць, сваю постаць,
Нехта духам узрос,
Нехта кінуўся ў роспач.
У кагосьці ў душы
Жураўліная песня,
А ў кагосьці ў цішы
Сэрцу робіцца цесна…
Ды яднае ўсіх нас
Беларусь – наша маці,
Бо скажу без прыкрас,
Мы ёй родныя дзеці.

Мая любоў

Люблю прасторы Беларусi
Палескі край, лугі, лясы
I журавоў, якія з выci
Нам дасылаюць галасы.
3 сiвых вякоў у нашых сэрцах
Добразычаливасць i спакой.
Спяваем у народных песнях
Аб дабрынi душы людской.
Я трапятлiва зберагаю
Да роднай мовы цеплыню,
Людскому сэрцу давяраю
I яго годнасць бараню.
А словы гонару i праўды –
Каштоўнасць праз усе гады.
Заўсёды стаўлюсь без пагарды
Да іншамоўнай грамады.
Люблю свой край. Заўжды шаную
Людзей са светлаю душой.
I нi за што не прамяняю
Свабоду, веру i спакой.

Спатоля

Ты iдзеш па жыццi,
А не проста праходзiш,
Сцежкi i адкрыццi
Для сябе сам знаходзiш.
Poбiш новы свой крок
Сярод тлуму зямнога,
Не шыбуеш убок,
Хоць i цяжкасцяў многа.
Праз гады, гарады
Пралягла твая доля.
Ты жывеш без бяды,
I на сэрцы спатоля.

Дабрыня

Жыве дабрыня на свеце.
А колькі ж яе нам трэба!
Яна нiбы сонца свецiць,
Зблiжae зямлю i неба
I, напаўняючы сэрцы,
Стварае з людзьмi дзiвосы,
На крылах святла нясецца,
Яднае людскiя лёсы.
Найбольшая дасканаласць –
Гэта любоў, цярпенне,
Прыязнасць, добразычлiвасць,
Святлу ў душы пакланенне.
Зямля ад пачатку веку
Сама дабрынёю дыша
I кожнаму чалавеку
Свой лёс адмысловы пiша.
Пад небам жыве трывога,
Калi ўперад зло нясецца.
Шкада, дабрынi дарога
Нам з цяжкасцямi даецца.
I ўсё ж дабрыню на свеце
Шануюць усе народы.
Няхай жа ўсiм людзям свецяць
Зоркi сяброўства і згоды.

Песнi Беларусi

Песнi Беларусi – нашы каранi,
Са святла сатканы, з ласкi-дабрынi.
Мудрасцi народнай плынны ручаёк
Увабраў здабыткi зблiзку i здалёк.
Спяваюць аб каханнi, мipы i вайне,
Працы чалавечай, сонцы i вясне,
Аб Радзiме-мацi, воiнах, бацьках,
Вышытых сарочках, белых ручнiках.
Песнi-самацветы зорна зiхацяць,
Caмi з сэрца рвуцца, над зямлёй ляцяць,
Берагуць наказы з глыбiнi вякоў,
Каб мы не забылi запаветных слоў.
Песнi праслаўляюць дружбу на вякi,
Нават iншаземцы ў нас, як сваякi,
Седзячы ў застоллi, бяседу вядуць,
Песнi беларусаў ад душы пяюць.
Песнi Беларусi – нашы каранi,
Памяць i здабыткi слаўнай даўнiны.
Для нашчадкаў нашых трэба зберагаць,
Каб душу народа, мудрасць захаваць.

Ступенi жыцця

Кажуць, што жыццё пражыць –
Гэта вам не поле перайсцi.
Kaлi будзеш жыць, як набяжыць,
Дык не будзе ў сэрцы радасцi.
Маладосць – цудоўная пара,
Пакiдае ў душах добры след,
Як i ў свой час ранiцы зара,
Прыгажосцю поўнiць цэлы свет.
Адцвiтае маладосць твая,
Ты ўжо ўзгадаваў cвaix дзяцей.
I святыня для цябе – сям’я,
Бо ты вырас, стаў душой мудрэй.
Шмат гадоў ты сам сябе шукаў,
Бачыў, як цвiце вясною сад,
Усвядомiў сутнасць i пазнаў
Розных пакаленняў лiстапад.
Неўзабаве старасць шле ганца –
Сэнс твайго жыцця змянiўся зноў:
Аддаеш унукам да канца
Час, увагу, шчырую любоў.
Вось i трэба думаць, як жывеш,
Каб не шкадаваць у старасцi,
Як працуеш i аб чым пяеш
I цi не губляеш годнасцi.

Мароз-лiхвяр

Мароз прабег таропка,
Паспеў пасерабрыць
Наваколле далiкатна
І рунь перламi абвiць.
Сыпануў на пералескi
Розных каштоўнасцяў мяхi.
Там – алмазныя падвескi,
Тут – накiдкi, кажухi…
Нядоўга ўладу мае
Шыкоўнасцi лiхвяр –
З цяплом занепадае
Багаццяў уладар.

Хараства ягамосць

Неба сонечнае, нi хмурыкi,
Падмарозiла сонную цiш.
На платы, дрэвы, нават сцяблiнкi
Як на нейкае цуда глядзiш.
Незвычайнасць вiсiць у паветры,
Прыгажосцю накрыла сяло.
Пранiкае ў душы нашай нетры
Таямнiчасць – аж дух заняло!
Мiльгацяць дзiўным светам iльдзiнкi,
Як агнi незямных камянёў.
Ускладаюць сняжынкi-iскрынкi
На сябе ролю зорных агнёў.
У бяроз, нiбы з лёду, гaлiнкi
Цудадзейна пад сонцам гараць,
I, здаецца, на ix завушнiчкi
Як падвескi шыкоўна вiсяць.
А на соснах якi ўбор дзiвocны,
Вельмi зграбна надзеты хiтон.
Яго выткалi шэранi кросны,
Бы са шкла, нават чуецца звон.
Ноччу нiмб-арэол вакол поўнi –
Таямніца, Сусвет, прыгажосць…
Нашы душы i сэрцы напоўнi
Дабрынёй, хараства ягамосць!

Гiмн жыццю

Па-ранейшаму сонца свецiць
I шматзоркавы Млечны шлях,
Новы дзень у свой час прыходзiць,
Выспявае на полi злак.
Па вясне прылятаюць птушкi
У край cвaix старадаўнiх сноў,
3 паднябесся iскрынкi-знiчкi
Сыплюць зорным дажджом далоў.
Чалавек імкнецца спасцiгнуць
Боль i страты былых вякоў,
Асэнсоўвае, каб не знiкнуць
У сутоннi свaix грахоў.
Звон царкоўны жыццё ўсхваляе,
Беражэ яго ад пагроз.
Maці сына свайго спавiвае,
Не чакае бяды i слёз.
Божа наш, беражы нас ад cкpyxi
I няшчырых сэрцам людзей.
На жыцщёвым шляху ў завіруху
Душы нам дабрынёю сагрэй!

Стары фотаздымак

Бачу мужны i ветлiвы твар,
Спакойныя, ясныя вочы,
Адчуваю, што ты, гаспадар,
Зведаў цяжкiя днi i ночы.
Выпраменьвае позiрк вачэй
Боль з дакорам за недарэчнасць
Прамiнуўшых трывожных падзей,
Iх складанасць i супярэчнасць.
Перажытае нельга забыць,
Хоць яно, нiбы дым, растане.
Як гiсторыя борзтка бяжыць!
Хутка сведкаў жывых не стане.

Краiне

Беларусь – мой родны дом.
Тут пануе мip-спакой.
Край напоўнены святлом
I духоўнасцю святой.
Шум лясоў, як музыка,
Закалыхвае зямлю.
Як i плынная рака,
Кожны родны гук лаўлю.
Жаўрукi ляцяць вясной
У паднябеснай вышынi
Над старонкаю маёй.
П’ю гаючасць цiшынi.

Зiма ў лесе

Лясы на зiму нiкнуць, нiбы мруць,
Аголеныя i сырыя.
Але ж звярам кладоўкi сцерагуць,
Прытулкi ў сваіх нетрах патайныя.
Галлём рагацяцца ва ўсе бакi
Дубы, бярозы i асiны,
Да долу вецер хiлiць ix штыкi,
Ды толькi высiлкi дарэмны.
3iме насуперак ва ўсёй красе
Гараць рабiнавыя гpoнкi.
Тым часам снег пушысты пакрысе
Пляце шыкоўныя карункi.

Сняжынкi

На каралi начных лiхтароў
Асядаюць сняжынкi.
Прылятаюць на крылах вятроў,
Засцiлаюць сцяжынкi.
Тонкай графiкай вабяць Сусвет,
Легкакрыла лятаюць,
А як толькi ствараюць сумёт,
Разнастайнасць губляюць.

Матулi подзвiг

Трывогi, клопаты штодня
Аб будучыні немаўляцi,
Бо найдарожшая радня –
Дзіця з усёй раднi для мацi.
Яна – стваральнiца жыцця,
Падобна Maцi Божай,
Яна выхоўвае дзіця
Сваёй душою гожай.
Бы бiзуном па сэрцы б’юць
Яе дзяцей няўдачы,
Хваробы i турботы п’юць
Матулiныя вочы.
Каб толькi не было бяды
У яе сыноў i дочак.
У мамiнай душы заўжды
Ляцiць трывогi пошчак.
Святло пакутнага вянца
Гарыць над галавою,
Матулiн подзвiг да канца
Асветлены любоўю.

Падрыхтавала
Наталля КАНОПЛІЧ.
Фотаздымак аўтара.

 


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: