Памяць аб вялiкай перамозе над фашызмам у далекiм 1945 годзе i сення застаецца той магутнай сiлай, якая аб’ядноувае людзей усяго свету Форум «У імя будучыні чалавецтва, сумеснымі намаганнямі спынім неафашызм!», у якiм прынялi ўдзел прадстаўнiкi звыш 30 краiн, быў закліканы кансалідаваць міжнародныя сілы супрацьстаяць распаўсюджанню фашызму і нацызму ў свеце, захаваць гістарычную праўду аб Другой сусветнай вайне.
Заканамерна, што месцам правядзення маштабнага міжнароднага кангрэса стала Беларусь. Вялікая колькасць удзельнікаў, сярод якіх прадстаўнікі абаронных ведамстваў і міжнародных арганізацый, дыпламаты і вучоныя, эксперты і прадстаўнікі духавенства, засведчыла высокі ўзровень форуму. На жаль, у ХХІ стагоддзі чалавецтва зноў сутыкнулася з адраджэннем самых агідных і антыгуманных ідэалогій. ідэі фашызму і яго крайняй агрэсіўнай формы – нацызму – знаходзяць усё новых паслядоўнікаў на планеце Зямля, перш за ўсё ў краінах Захаду і ЗША. Даўно ўжо не сакрэт, што неафашызм у палітыцы ЗША прыкрывае імкненне да сусветнага панавання барацьбой нібыта за дэмакратыю ва ўсім свеце, правы людзей розных нацыянальнасцей. Тое, што сёння адбываецца ва Украіне, жахліва і пачварна. Калектыўны Захад працягвае нашпігоўваць дзеючы кіеўскі рэжым зброяй, робіць усё для зацягвання эскалацыі канфлікту. НАТА выкарыстоўвае ўкраінскі крызіс як падставу для нарошчвання сваіх груповак, для пашырэння альянсу. Распазнаць сучасныя мадыфікацыі фашызму становіцца ўсё больш праблематычна. Дапамагае ў гэтай злой справе інтэрнэт, публікацыі якога падчас ніякай крытыкі не вытрымліваюць.
Вельмі добра, што кангрэс падкрэсліў неабходнасць для барацьбы з неафашызмам калектыўных намаганняў абсалютна ўсіх дзяржаў і народаў, заклікаў міжнародную супольнасць, ААН да ўсебаковай і аб’ектыўнай ацэнкі падзей у краінах, дзе сёння адраджаецца фашысцкая ідэалогія. Патрэбна ўдасканальваць міжнароднае і нацыянальнае права, якое гарантуе пакаранне фашысцкіх злачынцаў, недапушчэнне рэабілітацыі фашызму. Важна, што ветэраны Вялікай Айчыннай і малалетнія вязні фашызму ў фармаце відэазвароту на кангрэсе перадалі пасланне нашчадкам, у якім папярэдзілі цяперашнія і будучыя пакаленні аб небяспецы распаўсюджвання нацызму.
Сусветнай супольнасцю прызнаны вялікі ўклад беларускага народа ў барацьбу з фашызмам. Нельга не адзначыць, што адразу пасля вайны наша краіна ўвайшла ў лік заснавальнікаў ААН. Пакуль мы памятаем і ганарымся подзвігам пакалення, якое адстаяла незалежнасць Бацькаўшчыны, і можам адэкватна ацэньваць гістарычнае і геапалітычнае значэнне Перамогі, ніякія новаспечаныя фашысты нам не страшны. Праўда будзе за намі!