Ксёндз Юрый Варанко: “Свята Божага Нараджэння – гэта свята падзякі Богу за Дзіцятка Езуса”

358

Бог зноў дазволіў нам перажываць цудоўнае і таямнічае свята Нараджэння Хрыста.


Цудоўнае – бо здарылася неверагоднае, Бог стаў чалавекам і захацеў раздзяліць з намі ўсе цяжкасці і выпрабаванні людскога жыцця, а таямнічае – бо мы ніколі не зможам зразумець глыбіні Божай любові, у якой Айцец спасылае нам свайго Сына, каб Ён праз сваю смерць вызваліў нас з няволі граху. Таму свята Божага Нараджэння – гэта свята падзякі Богу за Дзіцятка Езуса, а таксама свята сям’і, дабраты, прабачэння, супакою і адносін, поўных любові і павагі.

Свае святочныя пажаданні я кірую да ўсіх без выключэння. Падзелы – гэты вынік чалавечага граху і іх прычынай, на жаль, становяцца рэлігійныя перакананні, светапогляд, матэрыяльнае ці сацыяльнае становішча. А Бог прыйшоў у гэты свет да ўсіх.

Чалавечае жыццё занадта кароткае і каштоўнае, каб марнаваць яго на спрэчкі, сваркі і паглыбленне разладаў. Узгадаем словы апостала Паўла: «Не будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром» (Рым 12,21). Няхай свята Божага Нараджэння паглыбіць нашу веру, распаліць любоў і ўзмоц­ніць надзею.

З малітвай ксёндз Юрый ВАРАНКО,
пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай
Дзевы Марыі ў Мазыры.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: