Як грамадзянін Рэспублікі Беларусь, заўсёды ўважліва і скрупулёзна сачу за афіцыйнымі, грамадскімі навінамі, праблемамі. Не магу не адзначыць стаўленне нашага народа ў адносінах да знакамітага юбілею – 30-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Лічу, што нам нельга ні на хвіліну забываць, што менавіта Асноўны Закон гарантуе, найперш, суверэнінет і незалежнасць нашай Бацькаўшчыны. Скажу больш: існаванне і функцыяніраванне высокаінтэлектуальнай Канстытуцыі азначае яскравае пацвярджэнне існавання самой дзяржавы.
Гэта проста цудоўна, што наш народ, прайшоўшы шматлікія блуканні па бясконцых гістарычных пакутах, нарэшце атрымаў поўную самастойнасць у пачэсных справах пабудовы сваёй дзяржавы. І вельмі добра, што многае ў нас традыцыйна ўжо ў апошнія дзесяцігоддзі не проста дэкларуецца, але і выконваецца. Канстытуцыя Беларусі – гэта і лідарства самога права, і гарантыя захавання шматлікіх правоў чалавека і грамадзяніна, і сапраўды дэмакратычны (а не псеўдадэмакратычны, як у Еўропе і ЗША) парадак фарміравання ораганаў улады. Наша родная Канстытуцыя грунтуецца на неад’емным праве майго народа самастойна вызначаць свой лёс, быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці. Многім краінам сёння ёсць чаму павучыцца ў Беларусі!
Вельмі добра, што ў многіх установах нашай краіны арганізаваны выставы, прысвечаныя 30-годдзю прыняцця Канстытуцыі. Насычаны выставачны праект арганізаваны ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Многія суайчыннікі падключыліся да акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі». Стартавала яна яшчэ 11 сакавіка і сёлета прымеркавана да знакавых юбілейных дат – 30-годдзя прыняцця Асноўнага Закона краіны і заснавання інстытута прэзідэнцтва. А юныя жыхары ва ўсіх гарадах Бацькашчыны атрымалі свае першыя дакументы – пашпарты, а таксама членскія білеты БРСМ. Паўсюль ва ўстановах адукацыі праходзяць круглыя сталы, патрыятычныя акцыі, экскурсіі, урачыстыя лінейкі.
Мяне не можа не радаваць, што 30 гадоў наша самая прыгожая і самая міралюбівая ў свеце дзяржава жыве па сваім Асноўным Законе, які канкрэтна і адназначна вызначае іерархію самых вялікіх каштоўнасцяў. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца, канешне ж, найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.
І вельмі добра, што ў нашай рэспубліцы адбыліся шматлікія пасяджэнні, звязаныя з каментарыямі па Канстытуцыі. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі вялікі рэзананс атрымала публічная прэзентацыя Навукова-практычнага каментарыя да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ён падрыхтаваны ў мэтах растлумачэння канстытуцыйна-прававога сэнсу і зместу канстытуцыйных прынцыпаў і норм, правільнага разумення і няўхільнага захавання Канстытуцыі.
Прароблена фундаментальная, высокаінтэлектуальная праца. Яна вялася пад патранажам Прэзідэнта. Паспяхова з акрэсленай задачай справіўся аўтарскі калектыў пад рэдакцыяй старшыні Канстытуцыйнага Суда Пятра Міклашэвіча, намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольгі Чупрыс, загадчыка кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ Рыгора Васілевіча. Плённа дапамагаў ў падрыхтоўцы Урад, не засталася ўбаку і Адміністрацыя Прэзідэнта. У склад аўтараў увайшлі многія высокакваліфікаваныя юрысты, суддзі Канстытуцыйнага Суда.
А ў вашай хатняй бібліятэцы ёсць экзэмпляры Канстытуцыі роднай краіны, Навукова-практычнага каментарыя? Упэўнены, што гэтае выданне павiнна быць настольнай кнігай як для салідных грамадзян нашай дзяржавы, так і для моладзі, для ўсіх тых, каму словазлучэнне «сінявокая Беларусь» – гэта не пусты гук! Мы ўсе разам павінны вучыцца захоўваць кастытуцыйныя нормы як у прафесійным жыцці, так і ў паўсядзённым ужытку. І ў гэтым плане Каментарый – разумны штодзённы памочнік і нават добры, шматгранны субяседнік.