Жыцце Палесся

Працягваецца прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія»

Міністэрства інфармацыі  запрашае пісьменнікаў – аўтараў літаратурных твораў, якія выдадзены ў 2023 годзе, прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія».

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі»;

«Лепшы твор прозы»;

«Лепшы твор драматургіі»;

«Лепшы твор публіцыстыкі»;

«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»;

«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»;

«Лепшы дэбют».

Згодна з пунктам 12 Палажэння аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія», заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавіка года, у якiм праводзiцца конкурс, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.

Exit mobile version