«Нахлыне думка навальніцай» – назва пятага, юбілейнага, паэтычнага зборніка Васіля Андрыеўскага. На сустрэчу з паэтам, якая адбылася ў цэнтральнай бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, прыйшлі навучэнцы Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя. Хлопцы і дзяўчаты з цікавасцю слухалі вершы нашага земляка, а некаторыя з іх пасля прэзентацыі папрасілі ў яго аўтограф. Побач з мазырскім таленавітым паэтам у гэты важны дзень таксама былі блізкія сябры і знаёмыя.
Пушкіна, навуковым супрацоўнікам краязнаўчага музея. Зараз – супрацоўнік Мазырскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
Друкавацца пачаў з 1987 г. Аўтар кніг паэзіі «Пад літасцю нябёс» (2001 г.), «Вербніца» (2007 г.), «Глядзіць спадзеўна Багародзіца» (2017 г.), «Кахання гаючы агонь» (2017 г.), шматлікіх публікацый у рэспубліканскай перыёдыцы («Полымя», «Маладосць», «Вясёлка», «Вожык», «Літаратура і мастацтва» і іншыя). Васіль Андрыеўскі – рэдактар і складальнік шэрагу калектыўных зборнікаў вершаў: «Ты, Мазыр, – мой Парнас» (2001 г.), «Сонца над буслянкай» (2001 г.), «Спелы ранак» (2002 г.), «Прыпяцкія хвалі» (2002 г.), а таксама камплекта мастацкіх паштовак «Мазыра прывабная краса» (2002 г.). Цікава, што многія вершы паэта пакладзены на музыку.
Наталля КАНДРУСЕВІЧ.
Фота аўтара.