Мазыране — пераможцы абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Адкрываем Беларусь»

30

Вучні Махнавіцкай сярэдняй школы Цімафей Меляшчэня і Таццяна Гусак пад кіраўніцтвам настаўніка нямецкай мовы Вольгі Завадскай і настаўніка гісторыі Віталя Рудака сталі пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Адкрываем Беларусь». Мерапрыемства праводзілася па ініцыятыве Рэспубліканскага Савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Арганізатары конкурсу — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія адукацыі», установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства», Рэспубліканскі моладзевы цэнтр.

Мэта конкурсу — выхаванне ў падрастаючага пакалення грамадзянскасці і патрыятызму, традыцыйных духоўных і маральных каштоўнасцяў беларускага народа, павагі да гістарычнага мінулага Беларусі, гонару за дасягненні суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба было зняць відэа аб факце, падзеі, з’яве з мінулага ці сучаснасці Беларусі. Асноўны пасыл роліка: «Я адкрыўся для сябе… і хачу расказаць пра гэта іншым». Вучні Махнавіцкай школы расказалі ўсёй Беларусі пра палескія гузікі-абярэгі.

Віншуем пераможцаў!

Падрыхтавала Вольга ЛАСУТА.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: