Міхаіл Саўчык, Ганаровы грамадзянін Мазырскага раёна:
– Акрамя ўсенародна вядомых пісьменнікаў і паэтаў нашай краіны, вялiкае ўражанне ў свой час зрабілі на мяне твор нашага земляка з вёскі Забалацце Івана Капыловіча «Крумкач» і нарысы Васіля Шырко, якія вельмі дакладна і сумленна распавядаюць пра працу старшыняў калгасаў.
Юлія Барсукова, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі УА «Мазырскі дзяржаўны медыцынскі каледж»:
– Хлопцам, якія мараць пра прыгоды і падарожжы, вельмі раю пачытаць аповесць Янкі Маўра «Палескія рабінзоны», тым больш што падзеі ў кнізе адбываюцца не ў далёкіх краінах, а на нашым Палессі.
Раіса Ласкоўская, работнік аптэкі:
– Не буду арыгінальная, але рэкамендую прачытаць галоўны твор Івана Мележа «Людзі на балоце» пра жыццё на родным для нас Палессі. Кожны знойдзе ў гэтым рамане нешта сваё. Для мяне, напрыклад, гэта карціны паўсядзённага жыцця палешукоў з іх асаблівымі традыцыямі.
Кацярына Барысава, візажыст:
– Маё блізкае знаёмства з беларускімі аўтарамі адбылося на ўроках беларускай літаратуры. І, мабыць, самай яркай гісторыяй стала «Альпійская балада» Васіля Быкава. Гісторыя трагічная і душашчыпальная. Магчыма, таму і пакінула след у душы.
Кацярына Новік, на заслужаным адпачынку:
– Мая цётка Варвара Яворская падчас вайны была сувязной у Каўпака. І яшчэ яна выратавала ў склепе 5-х яўрэйскіх дзетак і 3-х – цыганскіх. Таму для мяне знакавая кніга – «Званы Хатыні» Васіля Быкава.
Гутарыў Дзмітрый КУЛІК.