Вядомая група «Дразды» выступiць 22 лютага ў Мазыры

61

«Хата бацькоў», «Сланечнік», «Лазня», «Мае крылы», «Бацькаў падворак» – лепшыя песні группы «Дразды» прагучаць на вялікай сцэне тэатра.

Песень у групы больш за сотню, і яны на ўсе выпадкі жыцця. За 15 гадоў дзейнасці гурт на чале з нязменным кіраўніком Віталём Карпановым заваяваў статус самай вясёлай поп-групы Беларусі. Музыканты вызначаюць свой стыль як «дыска-дэкаданс» і пішуць тэксты для песень пераважна на беларускай мове.

Убачыць і пачуць артыстаў, атрымаць задавальненне ад іх творчасці можна будзе ў Мазырскім драматычным тэатры імя І. Мележа 22 лютага ў 16.00 і 18.30.

Чым ні варыянт запрасіць мужчын у тэатр і арыгінальна павіншаваць іх з Днём абаронцаў Айчыны!

Таццяна АНДРЫЕЎСКАЯ,
кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі
ДУ «Мазырскі драматычны тэатр імя І. Мележа»


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: