У Дзень тэатра на сцэне будзе спектакль па матывах аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча ў жанры містычнага рэалізму «Ладдзя Роспачы». Рэжысёр-пастаноўшчык — Святлана Джэліева.
Галоўны герой спектакля — жыццялюбівы дваранін Гервасій Выліваха, балагур і весялун. Калі яму прыйшла пара паміраць, ён не страціў прысутнасці духу і задумаў гульню з самой Смерцю…
Што з гэтага выйшла і хто перамог? У чым жа шчасце? Кожны знойдзе свой адказ на вечныя пытанні.
Пастаноўка насычана спрэчнымі і вольналюбівымі момантамі, якія, спадзяёмся, выклічуць пэўны рэзананс.
У спектаклі занята ўся трупа, у ролі Гервасія Вылівахі — Анатоль Бычкоўскі.
28 сакавіка адбудзецца другі дзень прэм’еры. Пачатак таксама, як і ў першы дзень, — у 19:00.