Шаноўныя жыхары горада Мазыра, дарагія браты і сёстры!
Ад шчырага сэрца віншую вас са святам Уваскрасення Хрыста.
Св. Павел пісаў: «А калі Хрыстус не ўваскрос, то вера ваша марная і вы далей у грахах вашых. (…) Але Хрыстус уваскрос, Першынец сярод тых, якія памерлі» (1 Кар 15, 17.20).
Уваскрасенне – гэта гістарычны факт, без якога наша вера губляе сэнс. Нават больш за тое, менавіта Уваскрасенне напаўняе
зместам і ідэяй нашае зямное жыццё, якое, дзякуючы ахвяры Хрыста на крыжы, не заканчваецца смерцю, а мае працяг у вечнасці.
Няхай велікоднае святло абуджае нашу веру, якая прывядзе нас да сапраўднай сустрэчы з Уваскрослым Хрыстом. А вынікам
гэтай сустрэчы няхай будзе нашае жыццё, поўнае любові да тых, хто вакол нас.
З малітвай ксендз Юрый ВАРАНКО,
пробашч каталіцкай парафіі Унебаўзяцця
Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мазыры