22 верасня ў аграгарадку Ляскавічы пройдзе Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся».
У праграме фестывалю – канцэрт з удзелам заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь» пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга, пляцоўка «У сваім краі, як у раі» з канцэпцыяй падворкаў Палесся, моладзевая танцавальна-забаўляльная праграма, конкурс прыгажосці «Палеская прыгажуня», свята гістарычнай рэканструкцыі, паказальныя выступленні майстроў коннага спорту, атракцыёны, гульні і забавы для дзяцей, выставы, прэзентацыі культурных праектаў, праца гандлёвых шэрагаў і многае іншае. У фінале – святочны феерверк!
Дзверы фестывалю адкрыты для ўсіх.
Запрашаем – яркія эмоцыі гарантаваны!
Алена МЕЛЬЧАНКА.