Менавіта гэтая лаканічная формула, а таксама словы: «Як вада бяжыць, так і песня гучыць», больш трох дзесяцігоддзяў назад леглі ў аснову назвы вакальнага ансамбля народнай песні «Рэчанька» дзяржаўнай установы «Бабраняцкая сельская бібліятэка-клуб».
Калектыў пад кіраўніцтвам Вольгі Бобр з,яўляецца шматразовым лаўрэатам і дыпламантам творчых конкурсаў і фестываляў.
Без яго не абыходзіцца ніводнае мясцовае ці раённае свята. Гучыць песня родная – жыве душа народная.
Шануйце ж песні свае!
Наталля Дзмітрыеўна Протас, Любоў Васільеўна Андрасовіч, Вольга Мікалаеўна Бобр (кіраўнік і акампаніятар), Ніна Адамаўна Камінская, Галіна Іванаўна Корж.
Фота Наталлi Каноплiч.